Гісторыя "плюшавай вайны"

Як разгортваюцца падзеі пасля дзёрзкай акцыі шведскай піяр-кампаніі па закідванні беларусі плюшавымі цацкамі.

Гісторыя, расказаная ў спасылках, фотаздымках, відэороліках, ад службы інфармацыі "Белсат".

2012-07-04 05:05:26

Шведы закідалі Івянец мядзведзямі

Ранкам 4 ліпеня двое грамадзянаў Швецыі праляцелі праз літоўска-беларускую мяжу і скінулі над Івянцом ды Менскам каля 1000 плюшавых мядзведзікаў на парашутах. Да цацак былі прымацаваныя малыя плакаты з надпісамі ў абарону свабоды слова.

2012-07-04 08:05:26

Першыя фоты

На сайце беларускага студэнта і фатографа Антона Сурапіна з'яўляюцца першыя фотаздымкі скінутых на Івянец мішак. Антон піша, што здымкі прыслаў ананім.

2012-07-05 08:05:26

Відэа акцыі на Yuotube

На «YouTube» змешчаны ролік, які мае пацвердзіць праўдзівасць інфармацыі пра дзёрзкую акцыю шведаў.

2012-07-05 10:05:26

Гэта фальсіфікацыя - Мінабароны Беларусі

Адразу пасля з’яўлення інфармацыі пра «дэсант мядзведзікаў» беларускае Міністэрства абароны абвергла факт парушэння паветраных межаў Беларусі. Апублікаванае ў інтэрнэце відэа беларускія вайскоўцы назвалі падробкаю. «Эксперты выявілі грубую працу з прымяненнем тэхналогіяў «Photoshop» і відэамантажу», – заявілі ў міністэрстве.

2012-07-05 12:05:26

Літва не абвяргае

У Літве прадстаўнік па друку камандуючага Узброенымі сіламі Літвы Скамантас Павілёніс паведаміў, што "ў паветранай прасторы Літвы ў сераду 4 ліпеня было зафіксавана парушэнне правіл персмяшчэння паветраных судоў".

2012-07-05 14:24:18

Акцыя для Хартыі'97

На сайце піяр-капаніі Studio Total паведамляецца, што акцыя «Мядзведзікі за свабоду слова» – гэта бясплатная кампанія, зладжаная для інтэрнэт-рэсурсу «Хартыя’97», якая «ажыццяўляецца шведскім рэкламным агенцтвам «Studio Total» пры дапамозе 879 плюшавых мядзведзяў-валанцёраў»

2012-07-06 10:29:14

Арышт рыэлтара Башарымава

Фактычна КДБ арыштавала спадара Башарымава 6 ліпеня, па дарозе на працу. Аднак пра гэта слата вядома толькі праз 2 тыдні. Сяргей Башарымаў меўся здаць шведам кватэру.

2012-07-07 08:24:18

Арганізатары раскрываюць дэталі

Арганізатары "плюшавага дэсанту" даюць інтэрв'ю беларускім смі, раскрываюць дэталі падрыхтоўкі да акцыі і падрабязна апісваюць яе ажыццяўленне. Гэтак, рыхтаваліся прыкладна год, над Беларуссю лёталі паўтары гадзіны, на зямлі мелі памочніка-фатографа з ліку шведаў.

2012-07-09 10:47:59

Разбор палётаў пачаўся

У ваенных частках пачаўся разбор палётаў - паводле неафіцыйных дадзеных.

2012-07-09 14:50:14

Мінабароны праводзіць праверку

Мінабароны працягвае праверку паведамленняў пра самалёт-парушальнік.

2012-07-10 10:55:29

Прэзідэнцкая камісія праводзіць праверку

Шведскім "мядзведжым дэсантам" зацікавілася прэзідэнцкая камісія. Яна правярае ўсе часці Венна-паветраных сілаў і Войскаў супрацьпаветранай абароны.

2012-07-10 15:01:59

Гігін "не верыць" у палёт

Вадзім Гігін публікуе на сайце БелТА крытычны матэрыял, дзе ў 10 пунктах даводзіць, чаму "плюшавага дэсанту" не магло быць.

2012-07-13 10:55:29

Арышт фатографа Сурапіна

Ранкам 13 ліпеня КДБ правёў вобшук у кватэры Антона Супіна (фатографа і рэдактара сайта, што першым змясціў фоты плюшавых цацак). Вечарам стала вядома, што Антон арыштаваны.

2012-07-14 13:10:29

У КДБ заведзеная справа

Следчы з КДБ звязаўся з роднымі Антона Сурапіна і паедаміў, што Антон арыштаваны пакуль што на 3 дні.

2012-07-15 13:10:29

КДБ чытае перапіску Сурапіна?

Магчыма, што КДБ чытае перапіску Сурапіна ў сацыяльных сетках. У той час, калі Антон сядзіць пад арыштам, яго статус ў сацыяльных стеках паказвае "он-лайн".

2012-07-16 21:10:29

Сурапіну працягнулі тэрмін затрымання

Антону Сурапіну працягнулі тэрмін затрымання.

2012-07-17 11:10:29

Шведы заступаюцца за Сурапіна

Арганізатары «плюшавага дэсанту», прадстаўнікі шведскай PR-кампаніі «Studio Total», адмаўляюць датычнасць да акцыі беларускага фатографа Антона Сурапіна, затрыманага КДБ.

2012-07-17 11:29:14

Сурапіну пагражае да 7 гадоў турмы

Сурапіна КДБ падазрае ў спрыянні незаконнаму перасячэнню мяжы. За гэта можна атрымаць ад 3 да 7 гадоў турмы.

2012-07-17 21:10:29

Беларускія фатографы ладзяць акцыю падтрымкі Сурапіна

Беларускія фатографы ладзяць акцыю падтрымкі Антона Сурапіна. Яны фатаграфуюцца з тым самым мішкам, які трымае транспарант з надпісам "Няма фотаздымкаў - няма праблем?"

2012-07-19 11:29:14

"Рэпарцёры без межаў" заклікаюць вызваліць Сурапіна

Праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” і Міжнародны камітэт абароны журналістаў заклікалі неадкладна вызваліць 20-гадовага фатографа, студэнта Інстытуту журналістыкі БДУ Антона Сурапіна. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя сайты арганізацыяў.

2012-07-19 12:29:14

Шведы пішуць ліст Лукашэнку

Аўтар ідэі плюшавага дэсанту напісаў ліст Аляксандру Лукашэнку. Кіраўнік рэкламнай фірмы «Studio Total» і арганізатар акцыі з мядзведзікамі Пэр Кромўэл назваў кіраўніка Беларусі «ўзброеным клоўнам» і параіў займацца хакеем, а не палітыкаю. А яшчэ – выказаў жаданне прыляцець у Менск на чэмпіянат свету па хакеі.

2012-07-19 15:29:14

Башарымаў: шчэ адзін затрыманы

Стала вядома пра шчэ аднаго затрымана беларуса па справе шведскага дэсанту. Гэта рыэлтар Башарымаў, які меўся здаць кватэру шведам. Яго КДБ арыштаваў 6 ліпеня.

2012-07-20 12:29:14

допыт 16-цігадовай дзяўчыны з Івянцу

Стала вядома, што па справе адбыўся допыт 16-цігадовай дзяўчыны з Івянцу Кацярыны Скурат.

2012-07-21 10:29:14

Дзўчына арыштаванага Башарымава дае інтэрв'ю

Дзяўчына арыштаванага рыэлтара Башарымава дае інтэрв'ю, дзе расказвае таксама пра сваё затрыманне. Яна суткі правяла ў Амерыканцы.

2012-07-24 10:06:49

Міжнародная Амністыя заклікае вызваліць Сурапіна

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць 20-гадовага фатографа Антона Сурапіна і зняць з яго ўсе абвінавачванні.

2012-07-24 10:29:14

выстаўленыя абвінавачанні

Скончыліся 10 сутак, на якія затрымалі Антона Сурапіна ў КДБ, аднак хлопца не выпусцілі. Гэта значыць, што яму прад'яўленае абвінавачанне ў спрыянні незаконнаму перасячэнню мяжы.

2012-07-26 10:06:49

Лукашэнка прызнае "плюшавы дэсант"

Лукашэнка прызнаў факт парушэння шведамі паветранай мяжы Беларусі. Абяцае, што вінаватыя панясуць адказнасць.

2012-07-26 12:06:49

Сурапін прызнаны вязнем сумлення

Amnesty International прызнала Сурапіна вязьнем сумленьня. Amnesty International таксама патрабуе неадкладнага вызваленьня Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава, і зьняцьця супраць іх усіх абвінавачваньняў.

2012-07-27 10:06:49

Віртуальнае расследванне Малішэўскага

Блогер Малішэўскі публікуе віртуальнае расследванне справы. Сярод іншых фактаў, звяртае ўвагу на кодавую фразу ў смс-най перапісцы шведаў, дзе ўзгадавецца імя Стэфан.

2012-07-31 11:36:44

Лукашэнка звальняе "вінаватых" чыноўнікаў

З пасадаў звольнены шэраг вайсковых «шышак» і намеснік прэм'ера. Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне вызваліць з пасады старшыню Дзяржпагранкамітэту Ігара Рачкоўсага і камандуючага ВПС і войскамі ППА Узброеных сілаў Дзмітрыя Пахмелкіна за неналежнае выкананне службовых абавязкаў пры запэўніванні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Міністру абароны Юрыю Жадобіну і яго першаму намесніку Пятру Ціханоўскаму вынесена толькі папярэджанне аб няпоўнай службовай адпаведнасці. Вымову абвесцілі дзяржаўнаму сакратару Савету бяспекі Беларусі Леаніду Мальцаву і старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву.

2012-08-01 10:03:03

высыланне з Беларусі амбасадара Швецыі Стэфана Эырсана

МЗС Беларусі не працягнуў акрэдытіацыю амбасадару Швецыі ў Беларусі Стэфану Эрыксану. Фактычна, высыланне амбасадара сталася "няўдалай помстай беларускага боку за шведскі дэсант".

2012-08-02 21:03:03

БТ распачынае "піяр-кампанію" супраць шведаў і Эрыксана

У вечаровым выданні навінаў дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла, што амбасадар Швецыі ў Беларусі займаўся кантрабандай, а на тэрыторыі амбасады праводзіліся трэнінгі экстрэмісцкіх груповак. Не забыліся і пра справу мядзведжага дэсанту. Матэрыял практычна пацвердзіў меркаванне экспертаў аб сувязі акцыі "Studio total" з выгнаннем шведскага амбасадара. Маўляў, калі ўлады Швецыі дагэтуль не адрэагавалі на злачынства дый Эрыксана роля ў гэтым невядомая, значыць, вінаваты.

2012-08-03 04:32:59

Віртуальны "Вольны тур" паграджае шведам

Ад 3 жніўня ў блогу “Вольны тур” ананімы публікуюць зневажальныя для шведаў экстрэмісцкія запісы ад імя “патрыётаў Беларусі”. Яны пагражаюць арганізатарам “плюшавага дэсанту”, плануюць перайсці ад негвалтоўнага супраціву да канкрэтных дзеянняў. Сайт у антыеўрапейскай рыторыцы прапагандуе блізкія да нацыянал-фашызму каштоўнасці.

2012-08-03 21:03:03

Швецыя называе абвінавачванні беспадстаўнымі

Ды ў адказ на дзеянні Беларусі шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага амбасадара Беларусі, і рэкамендавалі двум працаўнікам беларускай амбасады пакінуць Стакгольм. Шведскі міністр замежных справаў Карл Більт кажа, што супраць Стэфана Эрыксана былі выстаўленыя абвінавачанні датычна ягоных "сувязяў з беларускай апазіцыяй". Палітык лічыць гэтыя абвінавачанні бессэнсоўнымі ды звязвае высыланне Эрыксана з ягоным падтрыманнем правоў чалавека ў Беларусі.

2012-08-04 12:17:59

Кэтрыш Эштан асуджае канфлікт

З вялікаю заклапочанасцю я атрымала сёння навіны з Менску і Стакгольма пра тое, што ўлады Беларусі вырашылі выслаць шведскага амбасадара Стэфана Эрыксана", – заявіла вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў пытаннях вонкавай палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан. Гэтае рашэнне Менску "парушае нормы адносінаў паміж дзяржавамі", падкрэсліла палітык. Яна таксама зазначыла, што ЕЗ і Швецыя застаюцца прыхільнымі "мадэрнізацыі Беларусі ды распаўсюджання еўрапейскіх каштоўнасцяў, асабліва дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону".

2012-08-07 11:03:03

КДБ зазывае шведаў даць паказанні

Беларускі КДБ афіцыйна пацвердзіў, што Сурапіну і Башарымаву выстаўлены абвінавачванні. А таксама прапануе шведскім падданым прыехаць у Менск для ўдзелу ў следстве ў якасці падазраваных, у тым ліку для правядзення вочных ставак. Пасля гэтага плануецца прыняць адпаведныя працэсуальныя рашэнні ў дачыненні беларускіх грамадзянаў, якія праходзяць у крымінальнай справе.

2012-08-08 10:40:29

Беларусь закрывае амбасаду ў Швецыі ды выганяе шведаў

Працаўнікоў амбасады Беларусі ў Швецыі ў поўным складзе адклікалі з гэтай краіны. У сваю чаргу шведскаму боку Беларусь прапанавала распачаць аналагічныя захады і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў. Афіцыйны Менск дае на гэта 22 дні.

2012-08-08 11:03:03

Міліцыя арыштавала 2-х журналістак за фатаграфаванне з мядзведзямі

Фатографа Юлію Дарашкевіч і журналістку "Камсамольскай праўды" Ірыну Козлік затрымалі супрацоўнікі Савецкага РУУСа Менску. Дзяўчаты рабілі фотаздымкі з плюшавым мядзведзем.

2012-08-09 02:55:29

Шведскія ўлады абвяргаюць дачыненне да плюшавай акцыі

Міністэрства замежных спраў Швецыі фактычна абвяргае якое-небудзь сваё дачыненне да акцыі з "дэсантам" на Беларусь плюшавых цацак.

2012-08-09 21:25:29

Суд над журналісткамі - штрафы за фоты

Нягледзячы на тое, што міліцыянты сказалі пра сваю памылку, суддзя прызнаў Ірыну Козлік і Юлію Дарашкевіч вінаватымі ў "несанкцыянаваным пікетаванні". Міліцыянты, якія затрымалі іх, думалі, што дзяўчаты ладзяць «пікет праз фатаграфаванне». У выніку суддзя Дзмітрый Паўлічэнка аштрафаваў журналістку «Камсамольскай праўды» ў Беларусі» Ірыну Козлік і фатографа Юлію Дарашкевіч на 30 базавых велічыняў кожную.

2012-08-10 13:29:14

Заява Савета ЕЗ адносна Беларусі

"Улічваючы агульную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў і апошнія падзеі", у бліжэйшыя месяцы магчымае пашырэнне санкцый, гаворыцца ў заяве Савета ЕЗ. На адным з бліжэйшых паседжанняў Савета ЕС будуць абмяркоўвацца санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска. Пры прыняцці рашэння вызначальнымі будуць наяўнасць у Беларусі палітычных зняволеных і апошнія падзеі, у тым ліку дыпламатычны канфлікт са Швецыяй.

2012-08-11 13:36:44

КДБ выпісаў позвы шведскім пілотам

КДБ выпісаў позвы шведскім пілотам праз емэйл. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі на сваім сайце 10 жніўня абнародаваў англамоўныя позвы грамадзянам Швецыі, якія бралі ўдзел у “плюшавай бамбардзіроўцы”.

2012-08-14 06:14:14

Шведская амбасада перасцерагае суайчыйнікаў ад пагрозы

У Беларусі існуюць пагрозы для шведаў. Таум амбасада рэкамендуе суайчыннікам не выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку, адзенне ды іншыя прыкметы, якія могуць ідэнтыфікаваць іх як шведаў. Як вынікае з паведамлення, размешчанага на шведскамоўнай старонцы дыпмісіі, амбасада ў Менску атрымала пагрозы на адрас усіх шведаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. У чым менавіта праяўляліся гэтыя пагрозы, прадстаўнікі амбасады не канкрэтызуюць.

2012-08-14 10:51:44

Шведскія пілоты адказваюць КДБ адкрытым лістом

Шведскія пілоты напісалі адкрыты ліст у адказ на позвы КДБ з'явіцца ў беларускі суд: "А можа, лепш вы да нас?"

2012-08-14 13:13:14

БАЖ пачынае збор подпісаў за вызваленне Сурапіна

Кіраўніцтва БАЖ падпісала юрыдычныя дакументы - паручальніцтва за Антона Сурапіна. Арганізацыя заклікае далучацца да кампаніі.

2012-08-20 06:44:14

Шведская амбасада спыняе прыём дакументаў на візы

Шведская амбасада спыняе прыём дакумнетаў на візы.

2012-08-30 06:44:14

Выезд шведскай амбасады з Беларусі

Выезд шведскай амбасады з Беларусі.

Гісторыя "плюшавай вайны"

Launch
Copy this timeline Login to copy this timeline 3d Game mode

Contact us

We'd love to hear from you. Please send questions or feedback to the below email addresses.

Before contacting us, you may wish to visit our FAQs page which has lots of useful info on Tiki-Toki.

We can be contacted by email at: hello@tiki-toki.com.

You can also follow us on twitter at twitter.com/tiki_toki.

If you are having any problems with Tiki-Toki, please contact us as at: help@tiki-toki.com

Close

Edit this timeline

Enter your name and the secret word given to you by the timeline's owner.

3-40 true Name must be at least three characters
3-40 true You need a secret word to edit this timeline

Checking details

Please check details and try again

Go
Close